Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адваката Сапелку пазбавілі працы. Трох палітвязьняў пакінулі без абароны


3-га сакавіка на паседжаньні Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў разглядалася прадпісаньне Міністэрства юстыцыі Беларусі ў дачыненьні да адваката Паўла Сапелкі.

Рашэньнем прэзідыюму Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў Павал Сапелка быў выключаны з яе шэрагаў. Больш займацца адвакацкай дзейнасьцю ён не зможа: згодна з "Законам аб адвакатуры", адвакацкая практыка павінна адбывацца толькі ў складзе калегіі.

Як паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна", Павел Сапелка на працягу многіх гадоў сумленна абараняў у судах многіх палітвязьняў. Ён удзельнічаў у крымінальных справах з разраду гучных, пра якія ведаў увесь сьвет. Так, напрыклад, менавіта яго падабароннымі былі Мікола Аўтуховіч і сябры незарэгістраванай арганізацыі назіральнікаў “Партнэрства”.

У крымінальных справах па падзеях 19 сьнежня Павел Сапелка абараняў Андрэя Саньнікава, Паўла Севярынца і Зьмітра Дашкевіча.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG