Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АБСЭ асудзіла арышты журналістаў у Турэччыне


АБСЭ сёньня асудзіла арышт у Турэччыне некалькіх журналістаў, затрыманых за далучнасьць плянаў да змовы, якая мае супярэчлівыя тлумачэньні.

Дуня Міятавіч, прадстаўніца АБСЭ ў пытаньнях прэсы, заявіла, што АБСЭ заклікае “турэцкія ўлады спыніць запалохваньне і пагрозы ў адрас журналістаў”. Яна заклікала неадкладна вызваліць затрыманых журналістаў.

Сёньня паліцыя, маючы ўжо выпісаныя ордэры на арышты, правяла рэйды ў дамы 11 чалавек, бальшыян зь якіх – супрацоўнікі СМІ, і арыштавла некалькіх журналістаў.
XS
SM
MD
LG