Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 4 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВОБЛАЧНА...


...і ветрана. Тэмпэратура: -7 – -1 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Беларускай дзяржаўнай філярмоніі выступіць Эл Джэро.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Антыўрадавая дэманстрацыя ў Багдадзе.

У Жэнэве пачынаецца чарговы раўнд расейска-грузінскіх перамоваў наконт вайны 2008 году. Таксама ў Жэнэве пачынаецца міжнародны фэстываль фільмаў, прысьвечаных правам чалавека.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1634 у Лышчыцах пад Берасьцем нарадзіўся беларускі шляхціц Казімір Лышчынскі, які напісаў "Трактат пра неіснаваньне Бога". Але 17 стагодзьдзе было ня той эпохай, калі атэістычныя выказваньні маглі рабіцца беспакарана. Лышчынскага асудзілі да сьмяротнай кары.

У 1890 у Гальшанах нарадзіўся беларускі паэт і ўніяцкі сьвятар Вінцук Адважны (пам. 1978 у Лёндане).

У 1956 у Беластоку пачаў выходзіць беларускамоўны тыднёвік "Ніва". Першым галоўным рэдактарам "Нівы" быў Георгій Валкавыцкі.

У 1992 Уга Чавэс арганізаваў няўдалы вайсковы пераварот у Вэнэсуэле, які выклікаў вялікі скачок ягонай папулярнасьці сярод найбяднейшых пластоў грамадзтва.

У 2004 зьявілася адна з найбольш папулярных сацыяльных сетак у інтэрнэце – Facebook.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень сьвятога Казіміра і кірмаш Казюкаса ў Літве.

МІНУС 365:


Кавалак старога Менску прадалі за 10 мільёнаў даляраў.

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Сябры, навошта ўключаць электрычнасьць, калі вы ўстаяце ў тры гадзіны раніцы, каб схадзіць у туалет? Трымайце на начным століку побач з ложкам электрычны ліхтарык".

"Некаторыя людзі сьпяваюць пад душам, стоячы пад вадой па паўгадзіны. Не, хлопцы, тры хвілінны ў ваннай – больш, чым дастаткова. Я падлічыў: тры хвіліны – і ты ўжо не сьмярдзіш".

"Як доўга мы будзем цярпець заявы замежнікаў, якія прыяжджаюць да нас і заяўляюць пра тое, што ў Вэнэсуэле існуе дыктатура, а яе прэзыдэнт – тыран? Любы, хто так паступае, павінен быць высланы з краіны".

"Дзякую, прэзыдэнт (да Пуціна – РС)! Дзякую, брат! Ты ведаеш, я адчувае сябе ў Расеі, як дома".


Уга Чавэс
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG