Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірацкі экс-прэм'ер адмовіўся ад новай пасады ва ўрадзе


Іяд Аляўі. Наджаф, 3 сакавіка 2011 г.
Іяд Аляўі. Наджаф, 3 сакавіка 2011 г.
Былы прэм’ер-міністар Іраку Іяд Аляўі, якога падтрымлівае суніцкая кааліцыя, што атрымала бальшыню ў выніку мінулых выбараў, адмовіўся ад пасады ў новым урадзе.

Аляўі паведаміў ў часе свайго выступу на прэсавай канфэрэнцыі ў горадзе Наджаф, што адмовіўся ад прапановы ачоліць Найвышэйшую раду па стратэгічнай палітыцы.

Аляўі зьвінаваціў прэм’ер-міністра Нуры аль-Малікі ў інтрыгах, якія вымусілі Аляўі адмовіцца ад гэтай пасады.
XS
SM
MD
LG