Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэр Багдаду падаў у адстаўку


Дэманстранты каля дэпартамэнту электрычнасьці ў г. Басра. 3 сакавіка 2011 г.

Дэманстранты каля дэпартамэнту электрычнасьці ў г. Басра. 3 сакавіка 2011 г.

У Іраку мэр Багдаду падаў у адстаўку пасьля некалькіх тыдняў агульнанацыянальных маніфэстацыяў супраць карупцыі.

Гэта ўжо трэці цягам апошняга тыдня ірацкі мэр, які сыходзіць ў адстаўку пасьля масавых выступаў у мінулую пятніцу, якія былі названыя “Днём гневу”.

Раней заявы аб сыходзе з пасадаў падалі мэры гарадоў Басры і Хілы.

У мінулую пятніцу сутыкненьні паміж паліцыяй і дэманстрантамі прывялі да сьмерці 18 чалавек, 140 былі параненыя. Новыя выступы пратэсту заплянаваныя і 4 сакавіка, наступную пятніцу.
XS
SM
MD
LG