Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Кіраўніцтва Беларускага саюзу мастакоў павінна адстойваць свае правы ўласнасьці на будынак менскага Палаца мастацтва.Такое рашэньне прынялі сябры прэзыдыюму саюзу і народныя мастакі Беларусі на пасяджэньні 3 сакавіка ў Менску.

Паводле першага намесьніка старшыні Беларускага саюзу мастакоў Рыгора Сітніцы, кіраўніцтва саюзу атрымала ліст ад старшыні Менгарвыканкаму Мікалая Ладуцькі ад 22 лютага з прапановай прыняць рашэньне пра бязвыплатную перадачу ў камунальную ўласнасьць горада будынку Палаца мастацтва для яго рэканструкцыі.

Ён адзначыў, што рост прыбытковасьці палаца дазволіў у 2009-2010 гадах вылучыць на яго рамонт каля 1 мільярда рублёў — у 78 разоў больш, чым у 2006–2008 гадах. Гэта зьняло асноўныя прэтэнзіі да будынку з боку МНС. Паводле Сітніцы, да 2014 году заплянаваны шэраг рамонтных працаў.

Паводле старшыні Беларускага саюзу мастакоў Уладзімера Савіча, у адказе Ладуцьку мастакі зьвернуць увагу на тое, што пытаньне перадачы маёмасьці грамадзкага аб’яднаньня вырашае толькі яго рада або зьезд.

У інтэрвію БелаПАН намесьнік старшыні саюзу Сяржук Цімохаў назваў «незразумелай» пазыцыю дзяржавы, якая «павінна дапамагаць беларускім мастакам ці хаця б не замінаць ім». Ён сказаў, што перадача Палаца мастацтва прывядзе да развалу Беларускага саюзу мастакоў, бо яго сябры страцяць месца прадстаўленьня сваёй творчасьці.

На пасяджэньні Рыгор Сітніца таксама адзначыў, што памер платы за творчыя майстэрні стаў непасільным для беларускіх мастакоў. Ён сказаў, што прафэсія мастака «пастаўлена на мяжу выжываньня».
Калі мы ня вырашым гэтыя пытаньні, Беларускі саюз мастакоў спыніць існаваньне.

«І калі мы ня вырашым гэтыя пытаньні, Беларускі саюз мастакоў спыніць існаваньне. Гэта можна параўнаць з забаронай на прафэсію мастака ў краіне», — адзначыў Сітніца.

Удзельнікі пасяджэньня вырашылі зьвярнуцца з адкрытым лістом да кіраўніцтва краіны для вырашэньня пытаньняў, ад якіх залежыць існаваньне паўнавартаснага мастацкага жыцьця ў Беларусі.

Палац мастацтва на мапе праекту «100 адрасоў свабоды»

100 адрасоў свабоды

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG