Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: прэм'ер падаў у адстаўку


Ахмэд Шафік на прэсавай канфэрэнцыі ў Каіры
Ахмэд Шафік на прэсавай канфэрэнцыі ў Каіры
Прэм'ер-міністар Эгіпту Ахмэд Шафік падаў у адстаўку. Вярхоўная рада ўзброеных сілаў, якая ўзяла на сябе часовае кіраўніцтва краінай, паведаміла, што прыняла яго адстаўку.

Шафік быў прызначаны зрынутым прэзыдэнтам Хосьні Мубаракам за некалькі дзён да заходу. Пратэстоўцы неаднаразова патрабавалі адстаўкі прэм'ера, падазраючы яго ў сувязях з Мубаракам.
XS
SM
MD
LG