Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Праляскоўскі назваў "бессаромнай правакацый" інфармацыю пра "чорны сьпіс"


Міністар інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі называе правакацыяй інфармацыю пра "чорны сьпіс" дзеячаў культуры, якая зьявілася ў шэрагу інтэрнэт-рэсурсаў.

"Гэты так званы "чорны сьпіс" — нішто іншае, як гнюсная фальшыўка", — заявіў Інтэрфаксу Праляскоўскі.

Ён назваў інфармацыю пра існаваньне "чорнага сьпісу" дзеячаў культуры "бессаромнай правакацыяй".

"Некаторым дзеячам культуры, чые прозьвішчы знаходзяцца ў так званым сьпісе, пра існаваньне якога паведамілі апазыцыйныя інтэрнэт-рэсурсы, я раней аказваў падтрымку як дзяржаўны чыноўнік".


Матусевіч: ніякіх такіх сьпісаў няма і быць ня можа


Начальнік Упраўленьня друкаваных СМІ і міжнародных сувязяў Міністэрства інфармацыі Ўладзімер Матусевіч, што да існаваньня сьпісаў дзеячаў культуры, забароненых да ўзгадваньня ў афіцыйных СМІ і ў эфіры FM-радыёстанцый, паведаміў Радыё Свабода:

"Я разумею, пра што гаворка, я таксама даведаўся пра гэта з інтэрнэту. У Міністэрстве інфармацыі ніякіх такіх сьпісаў няма і быць ня можа. Ня ведаю, чыя гэта выдумка, правакацыя ці як там гэта назваць... Міністэрства працуе ў поўнай адпаведнасьці з заканадаўствам аб сродках масавай інфармацыі. Вы, пэўна, ня можаце назваць такія факты, калі б Міністэрства давала такія цыркуляры, чорныя сьпісы, ці шэрыя, ці яшчэ якога колеру. Таму што я магу сказаць: пытайцеся ў таго, хто пра гэта гаворыць, хто гэта арганізаваў. Міністэрства інфармацыі нікому такіх сьпісаў не даводзіла".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG