Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нападнік на Франкфурцкім лётнішчы – рэлігійны фанатык


Лётнішча ў Франкфурце-на-Майне: аўтобус вайскоўцаў ЗША пасьля нападу 2 сакавіка
Лётнішча ў Франкфурце-на-Майне: аўтобус вайскоўцаў ЗША пасьля нападу 2 сакавіка
Косаўскія ўлады ўстанавілі асобу забойцы двух амэрыканскіх салдатаў на лётнішчы Франкфурту-на-Майне 2 сакавіка. Ім апынуўся 21-гадовы Арыф Ука, ураджэнец гораду Мітровіца, паведамляе Associated Press.

Сям'я Укі ахарактэрызавала яго як фанатычнага мусульманіна. Паведамляецца, што яго дзед быў прапаведнікам у мясцовай мячэці.

У выніку нападу на аўтобус з вайскоўцамі ЗША загінулі кіроўца і адзін з пасажыраў. Яшчэ двое салдатаў параненыя, адзін зь іх – у крытычным стане.
XS
SM
MD
LG