Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: апазыцыя прапануе кампраміс


Емэн: антыўрадавыя пратэсты ў сталіцы 28 лютага, 2011

Емэн: антыўрадавыя пратэсты ў сталіцы 28 лютага, 2011

У Емэне апазыцыя прапанавала прэзыдэнту Алі Абдулу Салеху плян перадачы ўлады ў краіне да канца гэтага году.

Паводле прадстаўніка апазыцыі, падрабязнасьці пляну былі ўхваленыя на паседжаньні знаўцаў ісламскага права.

Салех, які кіруе Еменам 32 гады, павінен сёньня выказаць сваё стаўленьне да гэтай ініцыятывы.

Зь сярэдзіны лютага ў Емэне працягваюцца масавыя выступы з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта. У сутыкненьнях з паліцыяй за гэты час загінулі 19 чалавек.

Раней Алі Абдула Салех заявіў, што ня будзе балятавацца на чарговых прэзыдэнцкіх выбарах у 2013 годзе.
XS
SM
MD
LG