Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дашкевіча й Лобава перавялі бліжэй да месца суду


Лідэр "Маладога Фронту" Зьміцер Дашкевіч

Лідэр "Маладога Фронту" Зьміцер Дашкевіч

Старшыню "Маладога Фронту" Зьмітра Дашкевіча й менскага каардынатара МФ Эдуарда Лобава перавялі з Жодзінскай турмы ў СІЗА №1 у Менску на вул.Валадарскага.

Гэтую інфармацыю пацьвердзілі ў турме №8 ў Жодзіне, – паведамляе сайт Маладога Фронту.

Суд над Дашкевічам і Лобавым мусіць адбыцца цягам месяца – справа ўжо была перададзеная на вывучэньне ў суд Маскоўскага раёну Менску. Вядома, што і лідэры "Маладога фронту" пачалі знаёміцца з матэрыяламі.

Маладафронтаўцаў вінавацяць у зьбіцьці двух выпадковых мінакоў. "У ходзе разьбіральніцтва было ўстаноўлена, што Дашкевіч з двума прыяцелямі... з хуліганскіх памкненьняў беспадстаўна і наўмысна, кулакамі і мэталічным цьвікадзёрам зьбілі двух грамадзян”, – гаворыцца ў заяве ГУУС Менску.

Крымінальны кодэкс прадугледжвае за такія дзеяньні зьняволеньне на тэрмін ад 3-х да 8-мі год. Іх затрымалі 17 сьнежня, за два дні да прэзыдэнцкіх выбараў.

"Малады Фронт" і праваабаронцы заяўляюць пра палітычную падаплёку гэтай крымінальнай справы.
XS
SM
MD
LG