Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядомы беларускі драматург Андрэй Курэйчык заявіў аб выхадзе з Рэспубліканскай грамадзкай рады ў справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданьне "Ежедневник".

Падставай для скандалу паслужыла інфармацыя, распаўсюджаная беларускімі блогерамі. Паводле іх інфармацыі, у рэдакцыі ўсіх буйных афіцыйных СМІ прыйшла ад ураду папера са сьпісам забароненых для згадваньня "дзеячоў мастацтва і творчых калектываў".

Цікава, што ў сьпіс увайшлі як беларускія, так і замежныя творчыя людзі. Сярод забароненых для згадваньня апынуліся гурты "Ляпис Трубецкой", "Крама", "NRM", "Pet Shop Boys", "ДДТ", драматург Том Стопард, акторы Джуд Лоў, Кевін Спэйсі і многія іншыя.

У сьпісе апынуўся таксама і беларускі драматург Андрэй Курэйчык, які неадкладна на гэта адрэагаваў і увечары 2 сакавіка распаўсюдзіў афіцыйную заяву.

Як заявіў А. Курэйчык, яго цешыць, што яго паставілі ў адзін шэраг зь вядомым драматургам Томам Стопардам і пісьменьнікам Андрэем Бітавым, групамі ДДТ і «Ляпіс Трубяцкой», акторамі Кевінам Спэйсі і Джудам Лоў. Аднак, «палітыка «чорных спісаў» у дачыненьні да людзей мастацтва ў XXI стагодзьдзі - бянтэжыць».

«Дзікасьць і барбарства, на жаль, не пакінулі гэтую краіну», - заявіў А. Курэйчык. Паводле яго , "быць у двух сьпісах - зашмат». Таму ён абраў «той сьпіс, дзе больш таленавітых і прыстойных людзей».

«У сувязі з гэтым мною прынята рашэньне аб выхадзе з Рэспубліканскай грамадскай рады ў справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, створанага пастановай Саўміну ад 24 лістапада 2010 г. № 1719.

Сёньня на нашым сайце - інтэрвію з творцамі, згаданымі ў "чорным сьпісе", а таксама рэакцыя Міністэрства інфармацыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG