Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутату швэдзкага парлямэнта ад найбуйнейшай партыі кіроўнага "Альянсу за Швэцыю" Крыстыяну Хольму адмоўлена ў беларускай візе.

Хольм меў намер наведаць Беларусь напрыканцы гэтага тыдня, каб сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці і незалежнымі журналістамі.

Пра гэта палітык паведаміў у інтэрвію БелаПАН.

Адмову ў візе беларускае пасольства ў Стакгольме матывавала тым, што ў швэдзкага дэпутата няма запрашэньня ад афіцыйных уладаў Беларусі і што ён не плянуе сустракацца з прадстаўнікамі афіцыйнага Менска, сказаў спадар Хольм. Ён распавёў, што падаў у беларускае дыпляматычнае прадстаўніцтва запрашэньне ад старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча.

Крыстыян Хольм мяркуе, што рашэньне аб нявыдачы візы прымалася на больш высокім узроўні ў Беларусі.

Крыстыян Хольм вядомы рэзкай крытыкай рэжыму Лукашэнкі, ён адзін з самых актыўных швэдзкіх дэпутатаў, якія займаюцца беларускай праблематыкай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG