Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 3 сакавіка ў Беларусі адпускныя цэны ў раздроб на нафтапрадукты, што рэалізуюцца праз АЗС "Белнафтахіму" павялічыліся ў сярэднім на 6,6%.

Паводле "Белнафтахіму", новыя цэны ўводзяцца адпаведна з загадам старшыні канцэрну ад 2 сакавіка 2011 года.

Цяпер кошт аднаго літра аўтабэнзіну маркі "Нармаль-80" складзе 2, 4 тысячы рублёў (рост на 6,7%), АІ-92 - 3 тысячы рублёў (рост на 4,5%), АІ-95 - 3,4 тысячы рублёў (рост на 4,9%), дызпаліва - 2, 85 тысячы рублёў (рост на 10,4%).

Апошні раз у Беларусі цэны на паліва падвышаліся 12 траўня 2010 году.
XS
SM
MD
LG