Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя двухгадовай культурнай кампаніі "Адкрывай Беларусь – Адкрывай Эўропу". У гэтай супольнай праграме апрача Беларусі ўдзельнічаюць пяць краін Эўразьвязу – Літва, Нямеччына, Партугалія, Швэцыя і Эстонія.

Падчас кампаніі сучасную культуру гэтых краінаў прадставяць каля 70 музыкантаў, мастакоў і фатографаў.

Канцэрты, выставы, ды майстар-клясы цягам двух гадоў пройдуць у Менску, Нясьвіжы, Полацку, Бабруйску, Рэчыцы, Пінску, Дрэздэне, Вільні, Лісабоне, Стакгольме, Тарту.

Аляксандр Апейкін – каардынатар кампаніі “Адкрывай Беларусь – адкрывай
Эўропу” ў Беларусі распавядае "Свабодзе":

Гэта кампанія ініцыяваная шасьцю эўрапейскімі арганізацыямі, якія і раней займаліся беларускім пытаньнем і беларускай культурай, але паасобку. Цяпер яны вырашылі стварыць адну супольную агульнаэўрапейскую кампанію, у якую будзе ўцягнутая і Беларусь.
"Гэта кампанія ініцыяваная шасьцю эўрапейскімі арганізацыямі, якія і раней займаліся беларускім пытаньнем і беларускай культурай, але паасобку. Цяпер яны вырашылі стварыць адну супольную агульнаэўрапейскую кампанію, у якую будзе ўцягнутая і Беларусь. Мэта кампаніі – падтрымка сучаснага беларускага візуальнага мастацтва. І другая мэта – разьвіцьцё стасункаў прадстаўнікоў розных колаў мастацтва – беларускіх і эўрапейскіх. І таксама падтрымка ініцыятывы аб скасавньні візаў паміж Эўразьвязам і Беларусьсю".

Камапнія "Адкрывай Беларусь – Адкрывай Эўропу" праводзіцца пры падтрымцы Эўракамісіі. Вячаслаў Шалягейка – каардынатар праектаў прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі, у размове са "Свабодай" адзначыў:

"Ужо некалькі гадоў ЭЗ мае шэраг праграмаў міжнароднага супрацоўніцтва і дапамогі менавіта ў галіне культуры. Мерапрыемства і праходзіць у межах аднаго з такіх праектаў. ЭЗ зыходзіць з таго, што супрацоўніцтва ў сфэры культуры мае важнае значэньне ў вырашэньні задачаў разьвіцьця, зь якімі сутыкаюцца краіны-партнэры Эўразьвязу. У прыватнасьці, такое супрацоўніцтва спрыяе ўсталяваньню кантактаў паміж людзьмі, сацыяльнай згуртаванасьці, стварэньню новых працоўных месцаў. І, канешне, уносіць свой унёсак ва ўстойлівае сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё грамадзтва".

Новая кампанія падзеленая на тры этапы, – адзначае Аляксандар Апейкін:

"Першы этап – эўрапейскі. Прыкладна 35-40 беларускіх мастакоў, фатографаў і прадстаўнікоў музычных калектываў. Цягам 2011 году яны наведаюць эўрапейскія краіны. Другі этап – цягам 2012 году прадстаўнікі эўрапейскіх мастацкіх колаў будуць наведваць беларускія гарады. І трэці этап – вядікі гала-канцэрт зь удзелам усіх чальцоў нашай кампаніі. Ён пройдзе ў кастрычніку 2012 году ў Менску".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG