Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня – прэзэнтацыя альбому "Прэс-фота Беларусі 2010".


3 сакавіка ў сталічнай галерэі "Ў" адбудзецца прэзентацыя альбому пераможцаў першага конкурсу "Прэс-фота Беларусі 2010". Першы незалежны конкурс прэс-фатаграфіі адбыўся летась. Яго арганізатарамі выступілі самі прафэсійныя фотарэпартэры. У конкурсе удзельнічала 96 беларускіх фатографаў, было даслана больш за 1200 працаў — адзіночных здымкаў і сэрыяў. Для публікацыі ў альбоме былі адабраныя лепшыя працы.

Пераможцы конкурсу "Прэс-фота Беларусі 2010" вызначаліся ў намінацыях "Навіны", "Людзі ў навінах", "Паўсядзённае жыцьцё", "Спорт", "Партрэт", "Мастацтва і забавы", "Прырода", "Глямур, рэкляма". Юлія Дарашкевіч, пераможца мінулагодняга конкурсу ў дзьвюх намінацыях – "Людзі ў навінах" і "Спорт", арганізатарка сёлетняга конкурсу распавядае пра новае выданьне:

"Фотаздымкі 34-х аўтараў у ім, амаль 150 старонак , каляровы друк, альбом прыгожы, зьмястоўны. І самае галоўнае, што ўпершыню ў Беларусі такое выданьне выйшла, таму што дагэтуль такі прафэсійны зрэз не рабіўся. Тым больш, што сабраць пад адной вокладкай столдькі аўтараў – гэта падавалася ўвогуле неверагодным! Толькі дзякуючы гэтаму конкурсу, яны ўсе зьявіліся ў гэтым фотаальбоме – фатографы як дзяржаўных СМІ, так і незалежных, як апублікаваныя, так і не апублікаваныя. Карацей, набывайце, глядзіце, атрымлівайце задавальненьне!"

Альбом "Прэс-фота Беларусі 2010" стаў, па словах арганізатараў, пунктам адліку для сучаснай беларускай фотажурналістыкі, прадставіўшы зрэз прафэсійнага майстрэства фатографаў, якія супрацоўнічаюць з рознымі СМІ.
Рэпартажныя здымкі – жанр асаблівы, кажа фотажурналіст Вадзім Заміроўскі

Асаблівую каштоўнасьць набывае натуральнасьць. У нашым конкурсе, а таксама ў аналягічных міжнародных конкурсах, забаронена карыстацца фоташопам, забаронены мантаж. Чыста тэхнічныя справы можна зрабіць, але ж ніякага мантажу
"Асаблівую каштоўнасьць набывае натуральнасьць. У нашым конкурсе, а таксама ў аналягічных міжнародных конкурсах, забаронена карыстацца фоташопам, забаронены мантаж. Чыста тэхнічныя справы можна зрабіць, але ж ніякага мантажу. Мы ў гэтым годзе дакладна прапісалі ў правілах, што забаронена пастаноўка і ўсялякі ўплыў на аб'ект здымку ў намінацыях "Навіны" і "Людзі ў навінах". У астатніх намінацыях мы гэта дапускаем. Гэта, канечне, ня файна, але дапушчальна".

Прычым, ацэньвала працы беларускіх фотарэпартэраў аб'ектыўнае міжнароднае журы, прафэсіяналы, кажа Юлія Дарашкевіч:

"У журы ўваходзілі досыць аўтарытэтныя фатографы, рэдактары міжнародных агенцыяў, 10 чалавек з Assotiation Press, Reuters, France Press, іншых. А ў альбом ужо ўвайшлі адабраныя здымкі, здымкі-фіналісты".

Ва ўсім сьвецедаволі даўно праводзяцца падобныя конкурсы. У Беларусі, нягледзячы на наяўнасьць вялікай колькасьці прафэсійных фотарэпартэраў,
Рыхтуючы гэта каталёг, мы рабілі апытаньне сябраў журы, і яны выказалі сваё меркаваньне, што беларуская фатаграфія і была, і зараз знаходзіцца на даволі высокім узроўні
летась конкурс ладзіўся ўпершыню. Вадзім Заміроўскі заўважае яшчэ адну асаблівасьць:

"Рыхтуючы гэта каталёг, мы рабілі апытаньне сябраў журы, і яны выказалі сваё меркаваньне, што беларуская фатаграфія і была, і зараз знаходзіцца на даволі высокім узроўні. Але ў Беларусі ня вельмі разьвіты фотарынак. Колькасьць карэспандэнтаў у пэўным пляне залежыць ад таго, колькі ёсьць газэт, СМІ. У нас ня вельмі добрыя абставіны зь бізнэсам".

Альбом "Прэс-фота Беларусі 2010" можна набыць у кнігарні "Логвінаў", галерэі "Падземка", кніжным кірмашы на Янкі Купалы, 27.

Дарэчы, другі конкурс "Прэс-фота Беларусі" ужо стартаваў. Да 10 сакавіка можна прадставіць на суд міжнароднага журы працы, створаныя ў пэрыяд з 1 студзеня да 31 сьнежня 2010 года.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG