Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнік супраць чыноўнікаў гарвыканкаму


Сёньня Берасьцейскі абласны суд будзе разглядаць скаргу назіральніка на прэзыдэнцкіх выбарах Дзяніса Турчыняка ў адносінах да чыноўнікаў гарвыканкаму. Назіральнік зафіксаваў парушэньне на ўчастку для галасаваньня. Але мясцовыя чыноўнікі адмовіліся пакараць вінаватых.

19 сьнежня 2010 года Дзяніс Турчыняк, назіральнік ад руху «За Свабоду» стаў сьведкам таго, што выбарчая камісія ўчастка для галасаваньня № 98 не ўсталёўвала асобна колькасьць галасоў, пададзеных за кожнага кандыдата. Камісія правяла толькі падлік агульнай колькасці бюлетэняў. Назіральнік накіраваў скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію. Лідзія Ярмошына ў адказе прызнала, што дзеяньні камісіі зьяўляюцца парушэньнем другой і шостай часткі артыкула 55 Выбарчага кодэксу, чыноўнікі ж гарвыканкаму не лічаць такія дзеяньні парушэньнем:

Старшыня камісіі нават пасьля маёй заўвагі адмовілася праводзіць асобна падлік галасоў. Усе бюлетэні са скрыні папярэдняга галасаваньня і скрыні з асноўнага дня галасаваньня перамяшалі
"Старшыня камісіі нават пасьля маёй заўвагі адмовілася праводзіць асобна падлік галасоў. Усе бюлетэні са скрыні папярэдняга галасаваньня і скрыні з асноўнага дня галасаваньня перамяшалі. Лідзія Ярмошына на маю скаргу, адказала, што гэта сапраўды парушэньне. Але вось чыноўнікі гарвыканкаму адмовіліся складаць пратакол на прадстаўнікоў камісіі. Яны лічаць, што падставаў для прыцягненьня да адказнасьці няма. Але дзіўна, што так дыямэтральна разышліся пазыцыі намесьніка старшыні гарвыканкаму спадара Хафізава і старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай".

Дзяніс Турчыняк лічыць, што такім чынам чыноўнікі спрабуць схаваць факт парушэньня і даюць магчымасьць парушальнікам закону сысьці ад адказнасьці. Таму была накіравана скарга ў суд Ленінскага раёну Берасьця. Падчас разгляду скаргі 28 студзеня суд адмовіў заводзіць справу:

"Я прасіў прызнаць рашэньне гарвыканкаму парушэньнем маіх правоў і прасіў вырашыць гэтае пытаньне. Але толькі суд чамусьці па-свойму інтэрпрэтаваў мой зварот і адмовіў мне на падставе таго, што я спрабую абавязаць чыноўнікаў гарвыканкаму скласьці пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньне. Хаця ў заяве я прасіў зусім іншае".

З падобнай заявай Дзяніс Турчыняк зьвярнуўся ў Берасьцейскі аблвыканкам і пракуратуру. Апошняя адмовіла ў разглядзе справы, а чыноўнікі аблвыканкаму так і не адказалі на запыт. Сёньня скаргу будзе разглядаць абласны суд. Пасьля абласнога суду справа будзе накіравана ў ААН, гаворыць Дзяніс Турчыняк:

"Я не асабліва разьлічваю на тое, што абласны суд стане на мой бок. Але я з самага пачатку рыхтую неабходныя дакументы для абскарджваньня ў камісію па правах чалавека ААН".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG