Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Усясьветныя лідэры асудзілі забойства пакістанскага міністра


Шэраг усясьветных лідэраў рэзка асудзілі ў Ісламабадзе забойства пакістанскага міністра Шабхаза Бхаці – адзінага ва ўрадзе хрысьціяніна.

Вярхоўная прадстаўніца ЭЗ па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан выказала занепакоенасьць атмасфэрай “гвалту і нецярпімасьці” у Пакістане. Папа Рымскі Бэнэдыкт ХVI падкрэсьліў, што забойства міністра сьведчыць пра неабходнасьць неадкладных захадаў па абароне хрысьціянаў, якіх перасьледуюць за веру.

Замах на міністра, які выступаў за зьмякчэньне пакістанскіх законаў аб блюзьнерстве, адбыўся ў сераду. Адказнасьць узялі на сябе Аль-Каеда і групоўка талібаў у правінцыі Пенджаб.

Два месяцы таму быў забіты гуьэрнатар Пэнджабу Салман Тасір, які выступаў за скасаваньне сьмяротнага пакараньня за абразу ісламу.
XS
SM
MD
LG