Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама і Мэркель асудзілі напад на амэрыканскіх салдат у франкфурцкім аэрапорце


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель асудзілі напад на амэрыканскіх салдат у аэрапорце Франкфурта. У сераду ў выніку нападу ўзброенага злачынцы на аўтобус з амэрыканскімі вайскоўцамі два чалавекі загінулі і два параненыя. Злачынца - выхадзец з Косава.

Канцлер Нямеччыны выказала спачуваньне родным і блізкім амэрыканскіх вайскоўцаў і зваявіла, што будзе зроблена ўсё магчымае для расьледаваньня злачынства.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама на брыфінгу ў Вашынгтоне заявіў, што злачынцы павінны апынуцца перад судом.
XS
SM
MD
LG