Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея патрабуе пакараць японцаў за абразу


Расея заявіла пратэст Японіі ў сувязі з адмовай японскіх уладаў ад крымінальнага перасьледу нацыяналістаў, якія апаганілі расейскі сьцяг перад пасольствам Расеі ў Токіё.

Масква настойвала на расьсьледаваньні інцыдэнту і пакараньні вінаватых, аднак японскія ўлады не знайшлі ў дзеяньнях сваіх грамадзян складу злачынства.

Інцыдэнт здарыўся 7 лютага, калі японцы адзначаюць "Дзень паўночных тэрытёрыяў" – выспаў Паўднёвакурыльскага архіпэлягу, якія яны лічаць незаконна акупаванымі Расеяй.

Тэрытарыяльная спрэчка паміж Японіяй і Расеяй абвастрылася пасьля нядаўняга візыту на Курылы расейскага прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева.
XS
SM
MD
LG