Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэмны сэксуальны гвалт як фактар перавыхаваньня


Нават праз 20 гадоў пасьля развалу СССР у турмах Беларусі існуюць прыкладна тыя ж традыцыі, што і амаль стагодзьдзе таму — свае ўнутраныя парадкі, свая ўнутраная герархія, свае важакі, свае ізгоі. Паводле экспэртаў, у захаваньні кастаў зацікаўленая найперш турэмная адміністрацыя. Такім чынам лягчэй рэгуляваць паводзіны зьняволеных. Калі той кажа пра правы чалавека, яму заўсёды можна адказаць: "А ці ня хочаш стаць апушчаным?"

Як лічыць прадстаўнік ААН / ПРААН у Беларусі Антоніюс Брук, праблема гвалту, у прыватнасьці сэксуальнага, застаецца адной з самых актуальных у турмах былога СССР. Згодна з дасьледаваньнямі, праведзенымі ў Расеі, сэксуальны гвалт зазналі больш за 40% зьняволеных. Што да Беларусі, кажа экспэрт, то пра гэта можна толькі здагадвацца па сьведчаньнях былых асуджаных. Дасьледаваньні на гэтую тэму ў краіне ніколі не праводзіліся.
У турмах Расеі сэксуальны гвалт зазналі больш за 40% зьняволеных. У Беларусі такія дасьледаваньні ніколі не праводзіліся.

Я страціў пачуцьцё ўласнай годнасьці


35-гадовы Алег адседзеў у турме тры гады за махлярства. Пра гвалт і зьдзек ведае з уласнага досьведу. Паводле ягоных слоў, прадстаўнікі адміністрацыі прыніжалі зьняволеных, ужывалі гвалт. Было, што адзін зьняволены гвалтаваў іншага, а прадстаўнік адміністрацыі здымаў гэта на мабільнік. Лічыцца, што прыніжэньне ў няволі робіцца дзеля перавыхаваньня.

Акрамя "апусканьня", распавядае Алег, ёсьць і іншыя, ня менш цяжкія фактары, якія могуць зламаць чалавека або яго здароўе.

Былы зьняволены ўзгадвае, як аднойчы сукамэрнікі білі яго ўсю ноч, робячы з гэтага самыя разнастайныя "атракцыёны". Ім, аднак, хапіла здаровага сэнсу абысьціся без сэксуальнага гвалту, хоць прапановы, як чуў Алег, гучалі. Пасьля гэтага ён адчуваў сябе растаптаным, прыніжаным. Хоць Алегу і раней здаралася біцца, аднак да таго турэмнага зьбіцьця нічога больш страшнага зь ім ніколі не здаралася.

"Я страціў пачуцьцё ўласнай годнасьці, — кажа ён. — Я прайшоў праз розныя страхі, а пасьля гэта стаў жорсткі сам".
90% за тое, што гэта адбываецца на загад адміністрацыі, каб атрымаць паказаньні. Згвалціць могуць любога, нават самага здаровага і спартовага.

Турэмны мужчынскі сэкс — зьява распаўсюджаная


Паводле колішняга палітвязьня Цімоха Дранчука, турэмны мужчынскі сэкс — даволі распаўсюджаная цяперашнім часам зьява. Прычым гэта далёка не заўсёды гвалт: у СІЗА і на зоне нямала зьняволеных-гомасэксуалаў.

Дранчук
: "У турме, як і на волі, хапае тых, хто мае нетрадыцыйную арыентацыю. Тым ня менш згвалціць могуць увогуле без усялякіх падставаў. Гэта практыкуецца абсалютна дакладна на Валадарцы. 90% за тое, што гэта адбываецца на загад адміністрацыі з мэтай атрыманьня
Тыя людзі, якія цяпер у СІЗА, прайшлі каласальную апрацоўку, якую ўсяго толькі адсоткаў 10 могуць вытрымаць.
паказаньняў. Згвалціць могуць любога, нават самага здаровага і спартовага. Розныя ж тэстастэроны, сэксуальныя жаданьні тут ні пры чым. Той жа зладзейскі закон у СІЗА выкарыстоўваецца цяпер не крымінальнікамі, а адміністрацыяй, каб атрымаць пэўныя паказаньні. Праз крымінальнікаў чалавека могуць прымусіць прызнацца ў не зусім клясычных сэксуальных зносінах. Прычым не абавязкова з мужчынам, там ёсьць розныя варыянты. Чалавек прызнаецца, а потым праходзіць нейкая нарада "аўтарытэтаў", пасьля чаго арыштанта могуць афіцыйна згвалціць, або "апусьціць". Я асабіста ведаю такія выпадкі. Паўтаруся: ініцыятар усяго гэтага — ні ў якім выпадку не крымінальны сьвет. Гэта ўсё ідзе ад адміністрацыі".

Што да палітычных, кажа Цімох Дранчук, то падчас ягонай адседкі ў 2006 годе "да гэтай катэгорыі ставіліся паважліва як у крымінальным асяродзьдзі, так і сярод адміністрацыі ды зьняволеных".

Такой жа думкі прытрымліваецца і іншы былы палітзэк — Валер Леванеўскі:

Леванеўскі
: "Палітычных звычайна паважаюць. Аднак... калі ёсьць загад, прэсуюць таксама і іх. Я ўпэўнены, што тыя людзі, якія цяпер у СІЗА, яны прайшлі калясальную апрацоўку, якую ўсяго толькі адсоткаў 10 могуць вытрымаць".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG