Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кароль Бэльгіі прызначыў новага пасярэдніка ў парлямэнцкім канфлікце


Кароль Бэльгіі Альбэрт Другі прызначыў новага пасярэдніка на перамовах аб фармаваньні ўраду краіны. Ім стаў лідэр флямандзкіх хрысьціянскіх дэмакратаў Воўтэру Бэке. Ён стаў ужо сёмым палітыкам, якому кароль даручыў наладзіць кантакты паміж палітычнымі партыямі.

Ад чэрвеня 2010, калі адбыліся парлямэнцкія выбары, палітычныя сілы Бэльгіі ня могуць дамовіцца аб стварэньні новай кіроўнай кааліцыі. Асноўныя супярэчнасьці назіраюцца паміж партыямі, якія прадстаўляюць флямандзкую поўнач і франкамоўны поўдзень краіны.
XS
SM
MD
LG