Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Допыт Аляксандра Сілкова перанесьлі на 3 сакавіка


Аляксандар Сілкоў

Аляксандар Сілкоў

Опэрупаўнаважаны Магілёўскай управы КДБ Аляксандар Церахаў перанёс допыт актывіста Аляксандра Сілкова на 3 сакавіка на 11 гадзіну раніцы.

Актывіст прыйшоў на сёньняшні допыт з групай падтрымкі ў дзесяць чалавек. Гэта былі ягоныя сябры па грамадзкай дзейнасьці. У сьледчага Сілкоў запатрабаваў выканаць усе фармальнасьці, якія зьвязаныя з выклікам на допыт: выпісаць позву і дапусьціць прадстаўніка ягоных інтарэсаў.

Позву камітэтчык выпісаў, але ў прадстаўніку адмовіў. Ён паабяцаў заўтра прадставіць актывісту бясплатнага адваката.

У позьве пазначана, што Сілкова выклікаюць як сьведку ў справе, якая схаваная за лічбамі. На допыт Сілкова выклікалі праз тэлефон. Падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ён быў даверанай асобай кандыдата Алеся Міхалевіча.
XS
SM
MD
LG