Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новым нямецкім міністрам абароны стане кіраўнік МУС


Кіраўніком нямецкага абароннага ведамства замест Карла-Тэадора цу Гутэнберга, які гэтымі днямі сышоў у адстаўку з-за абвінавачваньня ў плагіяце, стане міністар унутраных спраў Томас дэ Мэзіер. Міністэрства ўнутраных спраў ўзначаліць старшыня парлямэнцкай групы ХСС у бундэстагу Ганс-Петэр Фрыдрых Пра гэта паведамляюць нямецкія СМІ.

Дэ Мезіер лічыцца дасьведчаным палітычным стратэгам. Да свайго прызначэньня на пасаду кіраўніка МУС у 2009 ён ад быў фэдэральным міністрам па асобых даручэньнях і начальнікам ведамства фэдэральнага канцлера Ангелы Меркель.

Дэ Мэзіер паходзіць з шляхетнай сям'і французаў-гугэнотаў, якія перасяліліся ў Брандэнбург ў XVII стагодзьдзі. Яго бацька, Ульрых дэ Мэзіер, падчас Другой усясьветнай быў палкоўнікам вэрмахту, а пасьля вайны стаў адным з галоўных стваральнікаў бундэсвэру, атрымаў званьне генэрала і быў адным з самых уплывовых прадстаўнікоў абароннага ведамства.
XS
SM
MD
LG