Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Войскі Кадафі занялі лібійскі горад Брэг


З Лібіі паступаюць паведамленьні аб наступе ўрадавых сіл на пазыцыі паўстанцаў на ўсходзе краіны. Войскі, ляяльныя Муамару Кадафі, занялі горад Брэг, дзе месьціцца адзін з найбуйнейшых у краіне нафтаперапрацоўчых заводаў. Як паведамляе ВВС, пры гэтым па Брэгу наносіліся ўдары з паветра. Бамбавалі і суседні горад Адждамбія, які знаходзіцца пад кантролем паўстанцаў.

Тым часам павялічваецца колькасьць уцекачоў з гэтай краіны, Дзесяткі тысяч людзей знаходзяцца ля памежных пераходау з Тунісам. Паводле ацэнак ААН, цяперашняя сытуацыя можа прывесьці да гуманітарнай катастрофе.

Краіны Захаду заяўляюць, што маюць намер аказваць ціск на рэжым Кадафі да таго часу, пакуль лібійскі лідэр не адмовіцца ад улады. Да берагоў Лібіі накіроўваюцца некалькі амэрыканскіх ваенных караблёў
XS
SM
MD
LG