Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Афрыканская выспа становіцца часткай ЭЗ


Каморская выспа Маёта ля ўзьбярэжжа Афрыкі ад 31 сакавіка становіцца адным з заморскіх дэпартамэнтаў Францыі, паведамляе агенцтва DPA. Выспа Маёта разьмешчаная ў Індыйскім акіяне паміж Мазамбікам і Мадагаскарам. Плошча новага, 101-га па ліку, францускага дэпартамэнту і самай аддаленай ускраіны ЭЗ складае 374 кв. Км.

За поўную інтэграцыю Маёты ў склад Францыі падчас рэфэрэндуму 29 сакавіка 2009 прагаласавалі 95,2% жыхароў выспы.
XS
SM
MD
LG