Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ААН вывучае інфармацыю аб беларускіх пастаўках зброі


У ААН пакуль не могуць пацьвердзіць дакладнасьць зьвестак адносна паставак Беларусьсю трох баявых гэлікоптэраў у Кот-д'Івуар ў парушэньне ўсясьветнага зброевага эмбарга, заявіў прадстаўнік прэсавай службы арганізацыі Марцін Нэсіркі. Ён дадаў, што экспэрты працягваюць праверку інфармацыі, якая паступіла.

У панядзелак была распаўсюджаная заява генэральнага сакратара ААН Пан Гі Муна адносна забароненых ААН паставак баявой тэхнікі ў Кот-д'Івуар з боку Менску. Гэтая тэхніка нібыта была накіраваная сілам, якія падтрымліваюць Ларана Гбагбо.

Беларусь адпрэчыла абвінавачваньні, назваўшы іх хлусьнёй.
XS
SM
MD
LG