Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Пакістане забіты міністар


У Ісламабадзе забіты міністар па справах рэлігійных меншасьцяў ўраду Пакістана. Паводле паліцыі, невядомыя адкрылі агонь па Шабхазу Бхаты, калі ён раніцай выходзіў са свайго дому, накіроўваючыся на працу. Міністар памёр ад атрыманых ранаў па дарозе ў шпіталь.

Шабхаз Бхаты – хрысьціянін паводле веравызнаньня – выступаў за лібэралізацыю законаў аб "блюзнэрстве", якія прадугледжваюць, у тым ліку, і сьмяротнае пакараньне за "абразу ісламу". Раней сёлета быў забіты губэрнатар правінцыі Пэнджаб, які таксама выступаў за зьмякчэньне законаў.
XS
SM
MD
LG