Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сваім указам № 75 дазволіў абласным выканкамам і Менскаму гарвыканкаму ў 2011-2012 гадах выпусьціць эўрабонды для фінансаваньня інвэстпраектаў.

Згодна з указам, сума разьмяшчэньня абмежаваная лімітам доўгу органаў мясцовага кіраваньня і самакіраваньня, вызначанага ў мясцовым бюджэце на адпаведны фінансавы год.

Гэтыя пазыкі ня будуць адносіцца да зьнешняга дзяржаўнага доўгу. Яны будуць клясыфікавацца як абавязак мясцовых органаў кіраваньня. Выдаткі на абслугоўваньне пазыкаў будуць усклоадзеныя на мясцовыя бюджэты.

Аднак мясцовыя дзяржорганы павінны ўзгадніць з кіраўніком Беларусі аб'ёмы, тэрміны разьмяшчэньня эўрабондаў і спадарожныя выдаткі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG