Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Крэйсэр ЗША накіроўваецца ў Міжземнае мора


У Міжземнае мора накіроўваецца амэрыканскі ракетны крэйсэр Monterey, абсталяваны магутнай радарнай устаноўкай, што ў далейшым можа стаць адным з элемэнтаў сыстэмы проціракетнай абароны ЗША і НАТО ў Эўропе.

Як паведаміў прадстаўнік Пэнтагону, крэйсэр выйдзе з порту Норфалк на Усходнім ўзьбярэжжы ЗША на будучым тыдні і прабудзе ў Міжземным моры шэсьць месяцаў. Яго місія будзе прысьвечаная падрыхтоўцы да разгортваньня сыстэмы ПРА. Прынцыповае рашэньне па гэтым пытаньні было прынятае летась на саміце НАТО.

Мяркуецца, што сыстэма, галоўная мэта якой – абарона ад ракетнага нападу з боку Ірану, стане камбінацыяй з шэрагу эўрапейскіх наземных аб'ектаў і элемэнтаў, якія разьмешчаныя на амэрыканскіх вайсковых караблях у Міжземным моры.
XS
SM
MD
LG