Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кот-д'Івуары зачыніліся 9 выданьняў


На знак пратэсту супраць агрэсіі з боку прыхільнікаў прэзыдэнта Ларана Гбагбо ў Кот-д'Івуары зачыніліся 9 газэт. Гэтыя выданьні з’яўляюцца альбо незалежнымі, альбо падтрымліваюць іншага прэтэндэнта на прэзыдэнта – Аласана Ўатара. Журналісты заявілі, што прыхільнікі Гбагбо другі месяц пагражаюць ім фізычнай расправай.

Пасьля прайшоўшых летась у лістападзе выбараў Ларан Гбагбо адмаўляецца пакінуць прэзыдэнцкую пасаду. Хоць лічыцца, што перамог яго супернік Аласан Уатара.

Тым часам ААН выказала сваю занепакоенасьць у сувязі з сутыкненьнямі паміж прыхільнікамі Гбагбо і Ўатара, а таксама сытуацыяй блізкай да грамадзянскай вайны. Сваю заклапочанасьць выказала таксама і міжнародная праваабарончая журналісцкая арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў”



XS
SM
MD
LG