Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы знаходзяцца ў Лібіі "да апошняга моманту"


У беларускім Міністэрстве замежных спраў заяўляюць, што практычна ўсе грамадзяне Беларусі, якія мелі жаданьне, эвакуаваныя зь Лібіі.

"Захоўваецца магчымасьць кантактаў зь беларускай амбасадай ў Трыпалі, якая гатова аказваць садзеяньне тым беларускім грамадзянам, якія вырашаць выехаць у апошні момант. У нас ёсьць пэўныя магчымасьці для гэтага", - сказаў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Раней паведамлялася пра дзесяць грамадзянаў, сярод іх сваякі беларускіх дыпляматаў, якія былі эвакуаваныя праз Маскву ў Беларусь на самалёце МНС Расеі.

Беларускія мэдыкі, якія знаходзяцца ў Лібіі, "працуюць у ранейшым рэжыме".

"Натуральна, прадуманы мэханізмы: у выпадку пагрозы яны будуць імгненна перамешчаныя".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG