Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Членства Лібіі ў Радзе ААН па правах чалавека прыпыненае


Генэральная Асамблея ААН прыпыніла членства Лібіі ў Радзе ААН па правах чалавека.

Адпаведная рэзалюцыя была прынятая ў аўторак і выкліканая жорсткім падаўленьнем выступаў праціўнікаў рэжыму Муамара Кадафі.

Генэральная Асамблея ААН таксама выказала занепакоенасьць становішчам правоў чалавека ў Лібіі.

Раней ведамства ААН у справах уцекачоў заявіла, што сытуацыя на захадзе Лібіі на мяжы з Тунісам набліжаецца да “крытычнай” – толькі за апошнія дзесяць дзён краіну пакінулі да 75 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG