Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Алена Танкачова: Агучваньне пра ціск з боку КДБ – абарона для абвінавачаных


Госьця Начной Свабоды – праваабаронца, кіраўніца Цэнтру прававой трансфармацыі Алена Танкачова, якая праводзіць маніторынг судовых працэсаў па справе аб непарадках 19 сьнежня.

Соўсь: Як вы мяркуеце, ці паўплываюць на хаду судовых працэсаў заявы Аляксея Міхалевіча пра катаваньні за кратамі і разарваную прымусовую дамову аб супрацы з КДБ?

Танкачова: Абвінавачаныя пакуль ня ведаюць, што Міхалевічам была зробленая такая заява. Я мяркую, што гэта вельмі сур'ёзны крок з боку спадара Міхалевіча. І калі абвінавачаныя будуць разумець, што "апублічваньне" таго, што адбывалася падчас сьледзтва ў КДБ магчымае, – гэта зьяўляецца пэўнай абаронай для ўсіх тых, хто апынуўся зараз у сытуацыі ціску ў хадзе папярэдняга сьледзтва.

Соўсь: Якія вашы прагнозы наконт прысудаў расейскім грамадзянам і беларускім абвінавачаным?

Танкачова: У справе Васіля Парфянкова мы назіралі чарговы абвінавальны ўхіл – прыгавор значна больш суровы, чым мы чакалі, назіраючы за вывучэньнем доказаў, назіраючы за частковым прызнаньнем віны, якое зрабіў Парфянкоў. Я не хацела б пабіць прагнозаў, бо працягваю верыць, што справядлівасьць павінна перамагаць, права павінна працаваць, і судзьдзі павінны выносіць свае вэрдыкты, крытычна суадносячы вынікі папярэдняга сьледзтва і абвінаваўчыя высновы з тым, што высьвятляецца падчас судовых працэсаў. Зразумела, што абвінавачаньне імкнецца даказваць масавыя беспарадкі, але, тым ня менш, пакуль мы ня бачым матэрыялаў справы, ня бачым доказаў таго, што б сьведчыла пра бясспрэчную наяўнасьць гэтых крымінальных складнікаў. Я спадзяюся, што суды пойдуць па шляху крытычнага асэнсаваньня доказаў.

Слухаць гутарку цалкам:

Алена Танкачова: Агучваньне пра ціск з боку КДБ – абарона для абвінавачаных
  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG