Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 2 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

МАРОЗ...


...паменшае. Тэмпэратура: -11 – -2 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Выстава жывапісу Сяргея Грыневіча "Жаночы кантэкст" у галерэі "Ў".

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Брусэлі ў офісе Сталага прадстаўніцтва Каралеўства Швэцыі ў Эўразьвязе адкрываецца фотавыстава "19 сьнежня вачыма журналістаў", на якой будуць выстаўлены 46 фотаздымкаў 7 беларускіх фатографаў: Ксеніі Авімавай,Сяргея Балая, Дзмітрыя Брушко,Уладзімера Грыдзіна, Вадзіма Заміроўскага, Аляксандра Зянкова і Аляксея Мацюшкова.

Старшыня АБСЭ, міністар замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, зь візытам у Кіргізстане.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1917 г. расейскі цар Мікалай ІІ зрокся трону.

У 1931 нарадзіўся Міхаіл Гарбачоў, першы і апошні прэзыдэнт СССР.

У 1994 г. Вяpхоўны Савет Рэспyблiкi Белаpyсі пpагаласаваў за пpэзыдэнцкyю фоpмy кipаваньня ў краіне. Апазыцыя БНФ ўдзелу ў галасаваньні не прымала, бо лічыла, што прэзыдэнцтва ў Беларусі непазьбежна прывядзе да аўтарытарызму і дыктатуры, а найбольш прыдатная для краіны форма існаваньня – гэта парлямэнцкая рэспубліка.

МІНУС 365:


Уладзімер Някляеў: "Мана – падмурак сёньняшняй улады".

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Дайце я скажу тое, што сказаў".

"За ўладу трэба трымацца па-разумнаму".

"П’янства было ўсюды. І на вытворчасьці, і на катэдрах. Гэта я ведаю па рабоце Раісы Максімаўны".

"Я вам адкажу па-гарбачоўску. Вы ведаеце, што гэта будзе скдаданей, чым просты адказ".


Міхаіл Гарбачоў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG