Лінкі ўнівэрсальнага доступу

67 мільёнаў дзяцей ў сьвеце не могуць вучыцца


У дзіцячым прытулку для сіротаў, хворых на СНІД. Ёханэзбург, Паўднёвая Афрыка.

У дзіцячым прытулку для сіротаў, хворых на СНІД. Ёханэзбург, Паўднёвая Афрыка.

Адукацыйная, навуковая і культурная арганізацыя ААН (ЮНЭСКА) паведаміла сёньня, што 67 мільёнаў дзяцей не наведваюць школы. У іх ліку 28 мільёнаў дзяцей, якія жывуць у месцах узброенных канфліктаў.

Усясьветная маніторынгавая справаздача ЮНЭСКА 2011 году падае выснову аб тым, што сьвет не ідзе ў накірунку да мэты, вызначанай сусьветнымі лідэрамі на саміце ААН 2000-га году. Пры гэтым справаздача ЮНЭСКА адзначае, што быў дасягнуты пэўны прагрэс у многіх сфэрах.

ЮНЭСКА папярэджвае, што да 2015 году колькасьць дзяцей, якія не вучацца, павялічыцца.
XS
SM
MD
LG