Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Жырыноўскі: Лукашэнка павінен зразумець, што яму трэба сысьці


Уладзімер Жырыноўскі

Уладзімер Жырыноўскі

Аляксандар Лукашэнка «павінен зразумець, што іншая эпоха. Ён надакучыў. Ад яго стамілася ня толькі Беларусь, мы ўсё стаміліся. Няўжо 18 гадоў мала? Ён павінен зразумець, што яму трэба сысьці». Пра гэта заявіў віцэ-сьпікер Дзярждумы Расеі Ўладзімір Жырыноўскі ў інтэрвію расейскаму тэлеканалу «Россия-24».

«Калі б, вядома, не Расея, яны б даўно паступілі зь ім, як з Кадафі. Арыштаваныя былі б усе рахункі, поўная блякада. Асабліва пасьля падзеяў 19 сьнежня», — адзначыў Жырыноўскі.

Паводле Жырыноўскага, патрэбны міжнародны стандарт, каб кіраўніка дзяржавы абіралі толькі на 5 гадоў, максымум на два тэрміны:

«Супраць таго, хто перавышае — неадкладна ўводзіць рэжым санкцый з боку ўсіх краін, самых жорсткіх.
Яны не разумеюць, што народ будзе чакаць іх сьмерці, і сапраўды яны памруць хутчэй.
Усюды тады выбары будуць праходзіць. І рэкамэндацыя — усім краінам наогул выбіраць прэзыдэнта толькі на адзін тэрмін. Тады мы выключым, каб сядзелі на сваёй пасадзе 15, 20, 30 гадоў. Кадафі — 42 гады! Фанатыкі яны. Фанатызм сядзець да сьмерці. Сталін сядзеў да сьмерці — атруцілі, Хрушчова падманным шляхам выгналі, Брэжнева прыдушылі. Усіх жа іх змарнавалі! Датэрмінова ў магілу загналі. А былі б па 5 гадоў, было б 20 кіраўнікоў, рэформы даўно скончыліся б, было б жыць весялей, ва ўсім вінаватыя кіраўнікі».

Паводле расейскага палітыка, «гэта адзінае выратаваньне, інакш у кожнай краіне знойдзецца Лукашэнка ці Кадафі».

«Яны не разумеюць, што народ будзе чакаць іх сьмерці, і сапраўды яны памруць хутчэй. Ніязаў быў не такі стары ... Паўночная Карэя колькі будзе мучыцца, колькі будзе пакутаваць беларускі народ? Колькі будзе Кадафі? Яшчэ месяц, два, тры, пяць? Тысячы маладых арабаў ляжаць у магіле, таму што гэтыя састарэлыя кіраўнікі ня хочуць сыходзіць. Гэта ўсё тычыцца нас. Важна выпрацаваць міжнародны стандарт у дэмакратыі, як і з карупцыяй, арганізаванай злачыннасьцю і наркотыкамі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG