Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанія спыняе дапамогу 16 краінам


Урад Вялікай Брытаніі заявіў сёньня, што спыняе фінансавую падтрымку 16 краінам і 4 агенцтваў ААН для таго, каб павялічыць падтрымку бяднейшым краінам, а таксама неспакойным рэгіёнам.

Брытанскі ўрад будзе закрываць праграмы дапамогі да 2016 году 16 краінам, паколькі лічыць, што ім гэта больш не патрэбна. У ліку гэтых краін – Кітай, Расея, Віетнам, Малдова, Камэрун, Косава, Ірак і Сэрбія.

Цяперашні значны перагляд брытанскай дабрачыннай палітыкі адбыўся пасьля аналізу яе эфэктыўнасьці, праведзенаму кааліцыйным урадам, які ачольваюць кансэрватары.
XS
SM
MD
LG