Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першая сустрэча Гросмана і Карзая


Марк Гроссман
Марк Гроссман
Новы спэцыяльны пасланьнік ЗША ў Аўганісатне і Пакістане Марк Гросман правёў першую сустрэчу з аўганскім прэзыдэнтам Хамідам Карзаем.

Паводле прадстаўнікоў аўганскага лідэра, перамовы прайшлі ў часе двухдзённага візыту Карзая ў Лёндан.

Бакі абмяркавалі, ў прыватнасьці, неабходнасьць далейшага ўмацаваньня сувязяў паміж Вашынгтонам, Кабулам і Ісламабадам.

Марк Гросман быў прызначаны пасланьнікам пасьля нядаўняй сьмерці Рычарда Голбрука.
XS
SM
MD
LG