Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масавыя акцыі пратэсту ў Емэне


Дэманстранты каля унівэрсытэту Саны ў сталіцы Емэну. 28 лютага 2011 г.

Дэманстранты каля унівэрсытэту Саны ў сталіцы Емэну. 28 лютага 2011 г.

Вялізарныя натоўпы пратэстоўцаў запоўнілі вуліцы сталіцы Емэну Саны. Паводле апазыцыі, гэта найбольшая акцыя пратэсту цягам больш як 30-гадовага кіраваньня прэзыдэнта Алі Абдулы Салеха.

Пратэстоўцы прайшлі вуліцамі сталіцы да плошчы каля унівэрсытэту Саны, дзе студэнты і іншыя антыўрадавыя дэманстранты стварылі тыдзень таму лягер для пастаянных пратэстаў.

Сёньня прэзыдэнт Салех зьвінаваціў Ізраіль ў арганізацыі і фінансаваньні антыўрадавых пратэстаў у арабскіх краінах і скрытыкаваў ЗША за падтрымку пратэстоўцаў.

Прадстаўнік ААН у пытаньнях правоў чалавека Наві Пілэй асьцерагла сёньня Сану ад выкарыстаньня гвалту супраць пратэстоўцаў.
XS
SM
MD
LG