Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У турме падлеткі пачынаюць прызвычайвацца да гвалту


Практычна ў кожнага, хто ўпершыню апынуўся ў няволі, а асабліва ў падлеткаў, турма выклікае шокавы стан, сьведчаць псыхолягі. Калі б зьняволеньне працягвалася два-тры месяцы, шмат хто ніколі ў жыцьці больш ня зьдзейсьніў бы злачынства, у першую чаргу з-за страху перад турэмнай сыстэмай. Пасьля ж шасьці месяцаў, адзначаюць адмыслоўцы, чалавек пачынае да ўсяго прызвычайвацца, у тым ліку да гвалту — прымусовага сэксу, крыві, жорсткасьці.

Дзеці ў турме робяцца або ахвярамі, або карнікамі


Выкарыстоўваючы нагоду, 17-гадовы Андрэй, які шосты месяц утрымліваецца ў калёніі для непаўналетніх, перадаў на волю свой ліст, каб яго разьмясьцілі ў інтэрнэце. Андрэй шукае сябра ці сяброўку па перапісцы, чалавека, які б мог яго зразумець
Пасьля 6 месяцаў пачынаецца прызвычайваньне да гвалту.


"Маё жыцьцё, — піша юнак, — гэта суцэльная няўдача. Мне было амаль 16 гадоў, і я ўжо быў двойчы судзімы. Спачатку ішоў па справе як сьведка, і таму мяне аддалі на парукі бацькам. Але да мяне не дайшло, і я папаўся другі раз. Судзьдзя сказаў мне на судзе, што калі я буду працягваць красьці, то мяне пасадзяць. Гэта быў апошні раз, калі мне даравалі. Потым, трэці раз, думаць ужо было позна. Мне далі два з паловай гады за скрадзены мабільнік, які мы зь сябрам прадалі за 10 даляраў і падзялілі гэтую суму на дваіх.

Тут, дзе я сяджу, яшчэ нармальна ў параўнаньні зь іншымі турмамі. Але я не наядаюся той баландай, якой тут кормяць. За пяць месяцаў я схуднеў на чатыры з паловай кіляграмы.

Тут можна плакаць, але што гэта дасьць? Табе ўсё роўна ніхто не дапаможа і ніхто цябе не накорміць. Калі я трапіў сюды, я быў зьдзіўлены тымі людзьмі, зь якімі я сяджу. Можна сказаць — яны ўсе як зьвяры, яны ўсе дзікія. Табе ніхто ня дасьць ані кавалачка хлеба, не падзеліцца тым, што мае. Тут няма справядлівасьці і няма праўды, няма нічога добрага і разумнага. Хто здолеў — той і выжыў, хто ня здолеў — таго апусьцяць і застанецца жыць брудным пакрыўджаным "пеўнем".

Цяпер за акном сонца, і мне так хочацца на волю, да сваёй мамы. Хочацца абняць яе і заплакаць, сказаць — "прабач мне, мама, за ўсё, што я нарабіў, за тое, што я так доўга быў далёка ад цябе. Я так хачу ўсё паправіць".
Чалавек у выніку становіцца або ахвярай, або карнікам. Адпаведны стыль паводзінаў перадаецца ў спадчыну наступным пакаленьням.


Самае страшнае для Андрэя — трапіць у гэтую атмасфэру зноў. "Жыцьцё цяпер не маліна, і за кратамі яно — пекла", піша юнак.

Менскі псыхоляг Ірына, якой у працы даводзіцца сутыкацца зь непаўналетнімі зьняволенымі, або, як іх яшчэ называюць, "малалеткамі", сьцьвярджае, што далейшы лёс Андрэя як асобы залежыць выключна ад падтрымкі сям’і, а таксама сяброў з волі. Зразумела, псыхіцы падлетка ўжо нанесеная траўма. Найбольш траўмаваныя тыя "малалеткі", у якіх пасьля суду канчаткова парушаецца кантакт са сваякамі. Напачатку ім наагул цяжка паверыць, што ў такіх умовах можна жыць. У Беларусі, дзе непаўналетніх караюць ці не найбольш жорстка ў Эўропе — як з гледзішча ўмоваў, так і тэрміну, — пэрыяд, неабходны для зьмены ў сьвядомасьці (6 месяцаў), расьцягваецца на доўгія гады. Увесь гэты час ідзе прызвычайваньне да гвалту.

Чалавек у выніку робіцца або ахвярай, або карнікам. Адпаведны стыль паводзінаў перадаецца ў спадчыну наступным пакаленьням.

Старэйшымі ў камэры "малалетак" прызначаюцца асабліва цынічныя зэкі


Сьведкам фізычнага гвалту над малалеткамі ў Жодзінскім СІЗА стаў пару гадоў таму віцебскі прадпрымальнік і былы палітвязень Сяргей Парсюкевіч.

Парсюкевіч
: "Старэйшымі ў камэрах, дзе ўтрымліваюцца непаўналетнія, прызначаюцца зэкі са стажам, якія адзначаюцца асаблівым цынізмам і поўнай адсутнасьцю нармальных маральных прынцыпаў. У іх задачу, акрамя выбіваньня з "малалетак" явак з
У задачу зэкаў са стажам, акрамя выбіваньня з "малалетак" явак з павіннай, мабыць, уваходзіць поўнае зьнішчэньне ўсяго людзкога ў дзіцячых душах і канчатковае ператварэньне іх у маральных вырадкаў.
павіннай, мабыць, уваходзіць поўнае зьнішчэньне ўсяго людзкога ў дзіцячых душах і канчатковае ператварэньне іх у маральных вырадкаў. З камэр, дзе ўтрымліваюцца дзеці, часта чуваць нейкія крыкі, стогны, шум. Асабіста бачыў у Жодзінскай турме вельмі непрыемныя рэчы. Калі мая камэра вярталася з прагулкі, з камэры "малалетак" вывалаклі хлопчыка і так адмалацілі яго дубінкамі, што потым прыйшлося выклікаць лекара. Урэшце дзіця кудысьці панесьлі. Галоўнае тое, што ўсё гэта адбываецца зь ведама і пад кантролем адміністрацыі".

На "малалетцы" дзяцей сэксуальна зводзяць


Былы палітвязень і заснавальнік праекту "Зона" Валер Леванеўскі сьцьвярджае, што найбольш цяжкае злачынства, якое чыняць над падлеткамі ў турмах — гэта сэксуальны гвалт, прымус да заняткаў сэксам. Гэтак званае "апушчэньне" — вялізны псыхалягічны стрэс для несфармаванай асобы "малалеткі".

Леванеўскі
: "Сярод так званых "апушчаных" шмат маладых людзей, зь якімі ўсё гэта здарылася яшчэ да 18 гадоў, калі сядзелі на "малалетцы". Як правіла, гэта дзеці, якія абдзеленыя лёсам, якіх не падтрымліваюць з дому ані лістамі, ані перадачамі. Яны заўсёды галодныя. У іх няма грошай, каб штосьці купіць. Бо ў турме максымальна можна зарабіць дзесьці па 2 даляры ў месяц. Гэта за шчасьце. А гэтыя дзеці кураць, да таго ж ім хочацца есьці, таксама хочацца цукерак. Многія нічога ў жыцьці ня бачылі. Нават у 16 гадоў многія зь іх дзеці, прычым не фізычна, а псыхалягічна, сацыяльна. Яны не вучыліся ў школе, многія нават пісаць ня могуць. І для іх навакольны сьвет — гэта выключна са словаў дарослых дзядзькоў. А сярод гэтых дзядзькоў нямала тых, хто хоча падобных сэксуальных паслугаў. Гэтаму ніхто не перашкаджае. Нярэдка дарослыя і дзеці ўтрымліваюцца разам. Хоць гэтага і не павінна быць. Чалавека заганяюць у кут, а потым адбываецца сэксуальны гвалт. Проста чалавек разумее, што яму няма ад каго чакаць абароны. Яго "прэсуюць", а адміністрацыя заплюшчвае на гэта вочы".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG