Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты ў Ерэване


Антыўрадавая дэманстрацыя ў Ерэване,1 сакавіка 2011 г.
Антыўрадавая дэманстрацыя ў Ерэване,1 сакавіка 2011 г.
У Армэніі сёньня тысячы прыхільнікаў апазыцыі правялі масавую акцыю, якая завяршылася прыкладна гадзіну таму. Дэманстранты патрабавалі адстаўкі ўраду.

Акцыя праводзілася да трэцяй гадавіны крывавых сутыкненьняў пратэстоўцаў з паліцыяй у Ерэване. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 лютага 2008 году ў сталіцы Армэніі былі масавыя акцыі пратэсту супраць афіцыйных вынікаў галасаваньня. У выніку сутыкненьняў з сіламі бясьпекі, якія пачаліся ў ноч з 1 на 2 сакавіка, загінулі 10 чалавек.

Апазыцыя цьвердзіць, што ўлады адмыслова не праводзяць справядлівага расьследаваньня аб трагічных падзеях.
XS
SM
MD
LG