Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя ў Іране разганяе мітынгі


Парлямэнтары крыкамі патрабуюць сьмяротнага пакараньня апазыцыйным лідэрам, якія заклікалі да антыўрадавых пратэстаў.(Тэгеран, 15 лютага 2011 г.)

Парлямэнтары крыкамі патрабуюць сьмяротнага пакараньня апазыцыйным лідэрам, якія заклікалі да антыўрадавых пратэстаў.(Тэгеран, 15 лютага 2011 г.)

Іранскія сілы бясьпекі ўжылі сьлезацечны газ для разгону дэманстрацыяў у Тэгеране сёньня. Сьведкі паведамляюць, што вуліцы Тэгерану запоўненыя пратэстоўцамі. Паліцыя спрабуе спыніць людзей, каб яны не прайшлі да цэнтарльных вуліц.

Паведамляецца пра сутыкненьні з паліцыяй, а таксама арышты дэманстрантаў.

Дэманстранты патрабуюць вызваленьня лідэраў апазыцыі Мір-Хусэйна Мусаві і Мэхдзі Карубі, месца знаходжаньня якіх невядомае. Апазыцыйныя сайты цьвердзяць, што яны ў турме ў ваколіцах Тэгерану. Улады Ірану заявілі, што Мусаві і Карубі не былі арыштаваныя.

Да 14 лютага Мусаві і Карубі ўтрымліваліся пад хатнім арыштам. Пасьля масавых антыўрадавых акцыяў пратэсту ў лютым парлямэнтары заклікалі да сьмяротнага пакараньня лідэраў апазыцыі.
XS
SM
MD
LG