Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Жонка прэзыдэнта Польшчы патэлефанавала Вользе Някляевай


Anna Komorowska

Anna Komorowska

Жонка прэзыдэнта Польшчы Ганна Камароўская патэлефанавала Вользе Някляевай, жонцы экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева, якога трымаюць пад хатнім арыштам.

«Ганна Камароўская сказала, што разумее сытуацыю, якая тут у нас здарылася, што пра ўсё ведаюць і нас падтрымліваюць. Яна распавяла, што польскае радыё арганізавала канцэрт у падтрымку пацярпелых у выніку падзеяў 19 сьнежня. І на гэтым канцэрце сьпявалі песьні на вершы Ўладзімера Някляева. Ганна Камароўская перадала яму прывітаньне і словы падтрымкі».

28 лютага Ганна Камароўская таксама мела гутаркі праз тэлефон з жонкай Алеся Міхалевіча Міланай Міхалевіч, жонкай Мікалая Статкевіча Марынай Адамовіч і маці Ірыны Халіп Люцынай Бяльзацкай.
XS
SM
MD
LG