Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёндан прапануе блякаваць лібійскую авіяцыю


Прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмэран сустракае прэзыдэнта Аўганістану Хаміда Карзая сёньня ў Лёндане
Прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмэран сустракае прэзыдэнта Аўганістану Хаміда Карзая сёньня ў Лёндане
"Гэта недапушчальна, што палкоўнік Кадафі мае магчымасьць забіваць уласны народ пры дапамозе самалётаў і баявых верталётаў", – заявіў сёньня прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмэран на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Аўганістану Хамідам Карзаем у Лёндане.

Кэмэран падкрэсьліў, што імкнучыся абараніць жыцьці цывільнага насельніцтва Лібіі, ён прапанаваў вайсковаму камандаваньню разгледзець магчымасьць забароны на палёты ў паветранай прасторы Лібіі.

Згаданы камэнтар прагучаў у часе візыту аўганскага лідэра ў Вялікую Брытанію, куды той прыбыў для абмеркаваньня брытанскай дапамогі ў пытаньнях бясьпекі і адбудовы краіны.
XS
SM
MD
LG