Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слуцкі выканкам папярэджвае: палітвязьняў у Беларусі няма


Плякаты ў Слуцку
Плякаты ў Слуцку
Слуцкі райвыканкам адмовіў актывістам кампаніі "Гавары праўду" ў правядзеньні пікету салідарнасьці з палітзьняволенымі Беларусі, бо, як гаворыцца ў адмове, “палітвязьняў у Беларусі няма.”

“У сувязі з заяўленай мэтай мерапрыемства райвыканкам вымушаны вас папярэдзіць, што палітычных зьняволеных у Беларусі няма”, – гаворыцца ў адказе, які падпісаў старшыня Уладзімер Даманеўскі.

У Слуцку, Жодзіне, іншых гарадах працягваюцца акцыі салідарнасьці з арыштаванымі і абвінавачанымі за падзеі 19 сьнежня. Так, на інфармацыйных стэндах зьяўляюцца плякаты з патрабаваньнем свабоды Ўладзімеру Някляеву, – паведамляе сайт За праўду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG