Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туніс легалізуе ісламістаў


Прыхільнікі ісламісцкага руху Энгагда сустракаюць свайго лідэра Рашыда Ганушы (у цэнтры зправа), які вярнуўся ў Туніс пасьля 22-гадовага выгнаньня, 30 студзеня

Прыхільнікі ісламісцкага руху Энгагда сустракаюць свайго лідэра Рашыда Ганушы (у цэнтры зправа), які вярнуўся ў Туніс пасьля 22-гадовага выгнаньня, 30 студзеня

Улады Тунісу легалізавалі рух Энханда – праз 30 гадоў пасьля яго заснаваньня. Умерана-ісламісцкі рух быў заснаваны ў 1981 годзе інтэлектуаламі, якіх натхнілі ідэі эгіпэцкага Мусульманскага братэрства. Яго лідэр Рашыд Ганушы вярнуўся ў Туніс у студзені, пасьля 20-гадовага выгнаньня ў Лёндане.

Таксама сёньня часовы ўрад Тунісу пакінулі яшчэ два міністры. На мінулым тыдні ў адстаўку падалі тры чальцы часовага ўраду разам з прэм'ер-міністрам.

Гэта адбылося на фоне масавых пратэстаў супраць кіраўнікоў часовага ўраду, якіх апазыцыя вінаваціць у сувязях са зрынутым прэзыдэнтам краіны Бэн Алі.
XS
SM
MD
LG