Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан: міжэтнічнае напружаньне


Кіргіска-ўзбэцкая мяжа. Узбэцкія ўцекачы ад міжэтнічнага гвалту ў Кіргізстане чакаюць магчымасьці перайсьці на тэрыторыю Ўзбэкістану
Кіргіска-ўзбэцкая мяжа. Узбэцкія ўцекачы ад міжэтнічнага гвалту ў Кіргізстане чакаюць магчымасьці перайсьці на тэрыторыю Ўзбэкістану
На поўдні Кіргізстану каля 500 чалавек спрабавалі сёньня падпаліць дом узбэцкага бізнэсоўца, якога яны вінавацяць у забойстве на мінулым тыдні падатковага інспэктара. Міліцыя разагнала натоўп.

45-гадовы Сагынбек Алімбаеў – этнічны кіргіз – быў знойдзены застрэленым у сваёй машыне 23 лютага. У пятніцу міліцыя арыштавала трох жыхароў прылеглай вёскі, населенай пераважна ўзбэкамі, якія нібыта прызналі сябе вінаватымі ў забойстве.

У чэрвені летась больш за 400 чалавек загінулі і тысячы страцілі дах над галавой у выніку сутыкненьняў паміж этнічнымі кіргізамі і ўзбэкамі на поўдні Кіргізстану.
XS
SM
MD
LG