Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армэнія: гадавіна здушэньня пратэстаў


Армэнія: Мітынг апазыцыі ў Ераване 28 лютага

Армэнія: Мітынг апазыцыі ў Ераване 28 лютага

У Армэніі прадстаўнікі апазыцыі плянуюць сёньня масавую акцыю, прымеркаваную да трэцяй гадавіны крывавых сутыкненьняў пратэстоўцаў з паліцыяй у Ераване.

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 лютага 2008 году ў сталіцы Армэніі распачаліся масавыя акцыі пратэсту супраць афіцыйных вынікаў галасаваньня. У выніку сутыкненьняў з сіламі бясьпекі, якія пачаліся ў ноч з 1 на 2 сакавіка, загінулі 10 чалавек, у тым ліку 2 вайскоўцы.

Напярэдадні ў армянскай сталіцы прайшоў мітынг апазыцыі з патрабаваньнем сацыяльна-эканамічных рэформаў.

Таксама ў панядзелак пасол ЗША ў Армэніі Мары Ёванавіч заклікала афіцыйны Ераван да "глыбокіх і карэнных зьменаў" для паглыбленьня дэмакратыі і актывізацыі палітычнага дыялёгу ў Армэніі.
XS
SM
MD
LG