Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: арабскія пратэсты фінансуе Ізраіль


Прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех прамаўляе ва ўнівэрсытэце Саны
Прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех прамаўляе ва ўнівэрсытэце Саны
Прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех зьвінаваціў сёньня Ізраіль у распальваньні і фінансаваньні пратэстаў у арабскіх краінах.

Прамаўляючы ва ўнівэрсытэце сталіцы краіны Саны Салех таксама скрытыкаваў прэзыдэнта ЗША Барака Абаму за падтрымку пратэстоўцаў, зазначыўшы, што амэрыканскі лідэр "умешваецца ва ўнутраныя справы арабскіх краінаў".

Салех лічыцца адным з ключавых саюзьнікаў ЗША ў барацьбе з тэрарызмам.

Сёньня дзясяткі тысяч чалавек ізноў выйшлі на вуліцы Саны з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта, які займае сваю пасаду 32 гады. Апазыцыянэры прысьвяцілі сёньняшні "Дзень гневу" 24-м пратэстоўцам, што загінулі ад пачатку забурэньняў у краіне.

Прадстаўнік ААН у пытаньнях правоў чалавека Наві Пілэй асьцерагла сёньня Сану ад выкарыстаньня гвалту супраць пратэстоўцаў.
XS
SM
MD
LG